Верхні Горад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Верхні горад

Новае Места, Высокае Места, Высокі Рынак, Верхні Горад — гістарычны раён Мінска, размешчаны на поўдзень ад Мінскага замка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Высокі Рынак. Здымак 1914 г.
Высокае места. Здымак 1941 г.

Верхні горад спланаваны ў 1560-1570 гады як новы цэнтр Мінска. Прычынай стварэння новага плану былі вялікія пажары (1505, 1547), а таксама шматразовае спусташэнне горада і ваколіц крымскімі татарамі ў 1-й чвэрці XVI ст.

У канцы XVI ст. на Высокім рынку была пабудавана ратуша, магчыма яна была перанесена сюды з іншага месца, бо Магдэбургскае права Менск атрымаў яшчэ ў 1499 годзе. У 1564 годзе ў Менску ўзнікла кальвінісцкая супольнасць. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыяў мінскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV — XVІ стст. раён меў перыферыйнае значэнне.

Інтэнсіўнае мураванае буданіцтва на Высокім рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаванне, што ўзвядзенне будынкаў стрымлівалася з-за адсутнасці ўмацаванняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэнне Мінска вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя перспектывы. Суседняя Траецкая гара ў якасці новага цэнтра горада не асвойвалася, бо яе размяшчэнне было нязручным для абароны. Мінск у такім выпадку быў бы падзелены на дзве часткі Свіслаччу, што, нягледзячы на сістэму плацін і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў час ваенных дзеянняў.

Да пачатку XVIII ст. усё Высокае места было забудавана, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль плошчы Высокага рынку, сфармавалася індывідуальнае аблічча Мінска.

У пачатку ХХ ст. Высокі рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі горада.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Панарама Траецкага прадмесця і Высокага места
Панарама Траецкага прадмесця і Высокага места


Вуліцы і плошчы[1][2][правіць | правіць зыходнік]

Цяперашняя назва Першапачатковая назва Былыя назвы
Зыбіцкая вуліца Зыбіцкая вуліца Балотная вуліца (18661882)
Гандлёвая вуліца (18822010)
Герцэна вуліца Малая Бернардзінская вуліца Маламанастырская вуліца (18661922)
Інтэрнацыянальная вуліца1919) Валоцкая вуліца (частка)
Зборавая вуліца (частка)
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866)
Турэмная вуліца (частка, 18661882)
Праабражэнская вуліца (частка, 18831926)
Камсамольская вуліца Феліцыянаўская вуліца Багадзельная вуліца (18661922)
Кірыла і Мяфодзія вуліца Вялікая Бернардзінская вуліца Манастырская вуліца (18661922)
Бакуніна вуліца (19221990)
Леніна вуліца Францысканская вуліца Губернатарская вуліца (18661922)
Ленінская вуліца (19221945)
Музычны завулак1882) Петрапаўлаўскі завулак
Рэвалюцыйная вуліца Койданаўская вуліца
Свабоды плошча Высокі Рынак плошча Саборная плошча (18661917)
Волі пляц (19171933)
Энгельса вуліца Дамініканская вуліца Петрапаўлаўская вуліца (18661922)
не існуе (раён Палаца Рэспублікі) Юр'еўская вуліца Тадэвуша Рэйтана вуліца (19191920)[3]

Зноскі

  1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  2. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
  3. Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]