Веспасіян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Веспасіян
лац.: Titus Flavius Vespasianus
Vespasianus01 pushkin edit.png
 
Дзейнасць палітык, ваенны
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Нараджэнне 17 лістапада 9[1]
Смерць 23 чэрвеня 79 (69 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Дынастыя Флавіяў
Бацька Titus Flavius Sabinus[d]
Маці Vespasia Polla[d]
Жонка Флавія Даміцылла Старэйшая[d]
Дзеці Ціт, Даміцыян і Domitilla the Younger[d]
 
Ваенная служба
Званне Легат, Старажытны Рым

Ціт Флавій Веспасіян (лац.: Titus Flavius Vespasianus; 9 — 79) — рымскі імператар (69—79), заснавальнік дынастыі Флавіяў.

Першы імператар, што паходзіў з нязнатнай сям’і. У часы імператарства Калігулы быў ваенным трыбунам у Фракіі, потым квестарам, а пасля прадстаўніком вышэйшай судовай улады. У 51 быў прызначаны консулам, пазней намеснікам у Афрыцы. Пры імперагарах Клаўдзіі і Нероне займаў вышэйшыя пасады ў магістратуры і камандаванні. У 66 Нерон прызначыў яго галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне. Пасля звяржэння Нерона прысягнуў на вернасць са сваім войскам спачатку Гальбе, а пасля яго забойства — Атону. Аднак пасля смерці апошняга (69) егіпецкія войскі абвясцілі Веспасіяна імператарам. Будучы імператарам, ён уключыў многіх прадстаўнікоў правінцыяльнай знаці ў сенат і распаўсюдзіў на іх шэраг правоў рымскага і лацінскага грамадзянства, умацоўваў сацыяльную базу рабаўладальніцкай імперыі, траціў вялікія сродкі на ўзвядзенне манументальных грамадскіх будынкаў. Пасля смерці ў 79 пакінуў двух сыноў, Ціта і Даміцыяна, якія таксама былі імператарамі.[2]

Зноскі

  1. https://www.britannica.com/biography/Vespasian
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 173.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]