Вестфальскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вестфальскі ўніверсітэт
ням.: Westfälische Wilhelms-Universität Münster
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Westfälische Wilhelms-Universität Münster
Міжнародная назва англ.: University of Münster
Заснаваны 1780
Год рэарганізацыі 1907
Студэнты 44 692, 44 248[1], 43 726[1], 42 934[1], 42 873[1], 42 829[1], 42 490[1], 37 974[1], 38 655[1], 39 028[1], 36 688[1], 36 056[1], 36 027[1], 36 286[1], 38 249[1], 40 048[1], 41 994[1], 42 484[1], 43 154[1], 44 016[1], 44 755[1], 44 869[1], 45 022[1], 44 459[1] і 43 728[1]
Размяшчэнне Мюнстэр
Сайт uni-paderborn.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вестфальскі ўніверсітэт імя Вільгельма ў Мюнстэры (ням.: Westfälische Wilhelms-Universität Münster) ці скарочана (неафіцыйна) Мюнстэрскі ўніверсітэт — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мюнстэр.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Маючы больш за 43 000 студэнтаў і больш за 120 напрамкаў навучання на 15 факультэтах, гэта пяты па велічыні ўніверсітэт Германіі і адзін з найважнейшых цэнтраў інтэлектуальнага жыцця краіны. Універсітэт прапануе шырокі спектр праграм навучання па прыродазнаўчых, сацыяльных і гуманітарных навуках. Некалькі курсаў таксама выкладаюцца на англійскай мове, у тым ліку на ўзроўні аспірантуры, а таксама курсы па геаінфарматыцы, геапрасторавых тэхналогіях і інфармацыйных сістэмах.

Універсітэт выводзіць свае карані з езуіцкага калегіума ў Мюнстэры, заснаванага ў 1588 годзе, і кляштара свецкіх сясцёр Лібфраўэн-Убервасер, заснаванага ў 1040 годзе, ад якіх універсітэт атрымаў сваю пячатку. Кляштар быў распушчаны ў 1773 годзе, каб яго сродкі маглі быць выкарыстаны для заснавання Мюнстэрскага ўніверсітэта 16 красавіка 1780 года.

У 1631 годзе папа Урбан VIII і імператар Фердынанд II выдалі прывілеі, якія дазволілі заснаваць універсітэт у Мюнстэры. Аднак з-за недахопу фінансавання яны былі рэалізаваныя толькі ў 1780 годзе, калі быў заснаваны сучасны ўніверсітэт з чатырма факультэтамі: юрыдычным, медыцынскім, філасофскім і тэалагічным.

У 1843 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Каралеўскую тэалагічную і філасофскую акадэмію, неафіцыйна Мюнстэрскую акадэмію.

Сваю цяперашнюю назву ўніверсітэт атрымаў ад імператара Вільгельма II 22 жніўня 1907 года, імя якога ўніверсітэт выкарыстоўвае ў сваёй поўнай афіцыйнай назве і сёння.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт пратэстанцкай тэалогіі
  • Факультэт каталіцкай тэалогіі
  • Юрыдычны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт медыцынскіх навук
  • Факультэт адукацыйных і сацыяльных навук
  • Інстытут камунікатыўных навук
  • Факультэт псіхалогіі і спартыўных навук
  • Гістарычна-філасофскі факультэт
  • Філалагічны факультэт
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
  • Фізічны факультэт
  • Хіміка-фармацэўтычны факультэт
  • Біялагічны факультэт
  • Факультэт прыродазнаўства
  • Музычны факультэт

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]