Вестэрас (Песня Лёду і Агню)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Вестэраса

Вестэрас (англ.: Westeros ад west — «захад») — адзін з кантынентаў сусвету Марціна. Менавіта на Вестэрасе адбываецца большая частка падзей серыі кніг «Песня Лёду і Агню». Дзяржава, якая займае практычна ўвесь кантынент, носіць назву Сямі Каралеўстваў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вестэрас вялікі: падарожжа з Дорна на Поўнач, гэта значыць праз усю краіну, займае месяцы. У 1999 годзе, Марцін, адказваючы на пытанні чытачоў, якія параўноўвалі Вестэрас з Вялікабрытаніяй, заўважыў, што Вестэрас значна большы Вялікабрытаніі, «па памеры — але, вядома, не па форме — бліжэй да Паўднёвай Амерыкі» [1]. Гэта не значыць, што Вестэрас сапраўды памерам з Паўднёвую Амерыку. Зыходзячы з кніжных карт і вядомай даўжыні Сцяны ў 100 ліг (~480 км), можна ацаніць працягласць Вестэраса з поўначы на поўдзень у 4500-4800 км, а з захаду на ўсход — ад 500 км на Перашыйку да 1400 км у самым шырокім месцы. Меркаваная плошча Вестэраса паводле гэтых разлікаў складае 4,5-5 млн км², што прыкладна ў 4 разы менш за плошчу Паўднёвай Амерыкі. Гэтыя ацэнкі не ўключаюць землі за Сцяной, якія цягнуцца яшчэ далей на поўнач, невядома, як далёка. Вестэрас абмываецца чатырма морамі: Дрыжачым і Вузкім морамі — з усходу, Заходнім морам з захаду, Летнім морам — з поўдня. Вузкае мора аддзяляе Вестэрас ад ўсходняга кантынента, Эсаса.

Сем каралеўстваў і Дзевяць Абласцей[правіць | правіць зыходнік]

Сем Каралеўстваў — афіцыйная назва дзяржавы на кантыненце Вестэрас, абмежаванага з поўначы Сцяной, а захаду, поўдня і захаду морамі. Архаічная назва «Сем Каралеўстваў» захоўваецца па старой памяці, хоць па факце каралеўства ў Вестэрасе толькі адно. Сталіца Сямі каралеўстваў размешчана ў Каралеўскай гавані і кіруе краінай кароль на Жалезным троне.

Поўнач[правіць | правіць зыходнік]

Поўнач — крайні паўночны рэгіён Сямі Каралеўстваў, найбуйнейшы па плошчы, хоць і адносна маланаселены. З поўдня ён мяжуе з Рачнымі Землямі на Перашыйку, а паўночную яго мяжу ўтварае Песня Лёду і Агню.

Поўнач калісьці была суверэнным каралеўствам, і Старкі з Вінтэрфела насілі тытул Каралёў Поўначы. Пасля таго як апошні кароль поўначы Торхен Старк схіліў калена перад Эйганам яны сталі насіць тытул Захавальнік Поўначы. Насельніцтва Севера — нашчадкі Першых Людзей, а не андалаў, і тут усё яшчэ вераць у Старых Багоў. У сутнасці, пакланенне Старым Багам у божых гаях — афіцыйная рэлігія Поўначы.

Рачныя Зямлі[правіць | правіць зыходнік]

Рачныя Зямлі — цэнтральны рэгіён Сямі Каралеўстваў. Мяжуе з Поўначчу, Заходнімі Землямі, Далінай, Каралеўскімі Землямі і Прасторам; акрамя таго, Рачныя землі маюць выхад у заліў Жалезных Людзей і заліў Сківіцы. Гэтыя землі бачылі мноства войнаў, а межы Рачных Земляў зведалі зменаў больш, чым любое з каралеўстваў Вестэраса.

Жалезныя Астравы[правіць | правіць зыходнік]

Жалезныя Астравы — група астравоў на захадзе Вестэраса; ад мацерыка вострава аддзелены залівам Жалезных Людзей, а з заходняга боку іх абмывае Заходняе мора. Сюды адносяцца астравы: Вялікі Вік, Стары Вік, Оркмант, Харлау, Пайк, Салёны ўцёс, Чорная хваля. На астравах Пайк і Харлау размешчаны два замкі — Пайк і Дзесяць Веж адпаведна. Паводле этнічнага складу на астравах жывуць нашчадкі мясцовага насельніцтва і андалаў. Пануючая рэлігія — вера ў Патанулага Бога.

Каралеўскія Зямлі[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўскія Зямлі- невялікая частка сушы на паўднёвым усходзе Вестэраса, менавіта там знаходзіцца сталіца дзяржавы — Каралеўская гавань, акрамя таго ў склад Каралеўскіх земляў уваходзіць Драконаў Камень, які з’яўляецца радавым замкам Таргарыенаў. Мяжуюць з Рачнымі землямі, Прасторам, Далінай Арэн. Галоўным горадам з’яўляецца Каралеўская гавань — сталіца Сямі Каралеўстваў.

Даліна Арэн[правіць | правіць зыходнік]

Даліна Арэн- даліна на ўсходзе Вестэраса, якая дзякуючы багатым прыродным рэсурсам з’яўляецца адным з яго найбагацейшых каралеўстваў. Лорд Даліны таксама носіць тытул Захавальнікаў Усходу.

Заходнія Зямлі[правіць | правіць зыходнік]

Заходнія Зямлі — вобласць на захадзе Вестэраса, невялікі і пагорысты, але вельмі багаты і добра населены рэгіён. Заходнія Зямлі мяжуюць з Рачнымі Землямі на ўсходзе і Прасторам на поўдні; іх заходнія берагі абмывае Заходняе мора, а паўночныя — заліў Жалезных Людзей. Блізкасць Жалезных Астравоў на працягу шматлікіх стагоддзяў рабіла Заходнія Зямлі прадметам набегаў астраўлянінаў. Горы на ўсходзе і паўночным усходзе Заходніх Земляў аддзяляюць іх ад суседзяў.

Штармавыя Зямлі[правіць | правіць зыходнік]

Штармавыя Зямлі — на поўначы Штармавыя Зямлі мяжуюць з Каралеўскімі Землямі, на поўдні з Дорнам, а на ўсходзе з Прасторам.

Прастор[правіць | правіць зыходнік]

Прастор — вялікая вобласць на паўднёвым захадзе Вестэраса, самы ўрадлівы і самы населены рэгіён краіны, які саступае па плошчы толькі Поўначы. Прастор мяжуе з Заходнімі і Рачнымі Землямі на поўначы, Каралеўскімі і Штармавымі на ўсходзе і Дорнам на паўднёвым усходзе. З захаду Прастор абмываецца Заходнім морам. Прастор тысячу гадоў варагаваў з Дорнам.

Дорн[правіць | правіць зыходнік]

Крайні паўднёвы рэгіён Вестэраса, які мяжуе з Прасторам і Штармавымі Землямі, адносіны з якімі часам пераходзяць у ваенныя канфлікты. Каралеўства мае працяглыя марскія межы: на паўночным усходзе яго берага абмывае Дарнійскае мора, з усходу — Вузкае мора, з поўдня — Летняе мора. Асаблівасць геаграфічнага размяшчэння ў тым, што ад астатніх земляў Дорн аддзелены цяжкапраходнай горнай градой. Памежныя з Дорнам горныя землі Прастора і Штармавых Земляў называюць Дарнійскімі Маркамі.

Землі за Сцяной[правіць | правіць зыходнік]

Вялізарныя і малавывучаныя тэрыторыі, якія ляжаць на поўнач ад Сцяны. Невядома, як далёка яны цягнуцца на поўнач і паўночны захад. Гэта змрочная і халодная краіна за краем свету, дзе няма ні гарадоў, ні дарог, ні лордаў, ні законаў. Тут жывуць шматлікія дзіўныя жывёлы, якія даўно вымерлі ва ўсім астатнім Вестэрасе — лютаваўкі, белыя мядзведзі, маманты. Дрыжачае мора абмывае зямлі за Сцяной на ўсходзе, Лядовы заліў — на паўднёвым захадзе, дзе знаходзіцца так званы Стылы бераг.

Клімат і поры года[правіць | правіць зыходнік]

Клімат у Вестэрасе адрозніваецца ад зямнога, у першую чаргу, незвычайнай зменай пор года. Яны ніяк не прывязаны да астранамічных гадоў, якія ў Вестэрасе маюць тую ж працягласць, што і на Зямлі. Змена пор года адбываецца са значна меншай частатой, чым на Зямлі, прычым яны змяняюць адна адну непрадказальнай чынам — лета можа доўжыцца і адзін год, і дзесяць. Непрадказальная змена пор года і вельмі суровыя ўмовы доўгіх зім, зразумела, аказалі велізарны ўплыў на гісторыю народаў Вестэраса і істотна затармазілі тэхнічны прагрэс.

Змена клімату ў III стагоддзі пасля В.Э.:

  • 209 В. Э. — Вясна (Вялікая вясновая пошасць). Услед за эпідэміяй усталявалася моцная двухгадовая засуха, якая скончылася ў 211.
  • 211 В. Э. — Лета.
  • 221—228 В. Э. — Доўгае Лета Мэйкара, другое па даўжыні ў гэтым стагоддзі.
  • 254 В. Э. — Зіма
  • ~272-275 В. Э. — трохгадовая суровая зіма.
  • 276—288 В. Э. — сем ці восем гадоў і зім, адна з якіх, што прыпала прыкладна на 280—281 гады, доўжылася прынамсі два гады.
  • 281 В. Э. — Год Несапраўднай Вясны.
  • 288—298 В. Э. — Доўгае Лета, самае доўгае за гісторыю назіранняў.
  • З 299 В. Э. — Восень.
  • 301 В. Э. — Зіма.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]