Вестэргётланд
| Вестэргётланд | |
|---|---|
| Landskap Västergötland | |
| Герб Вестэргётланда | |
| Правінцыя Вестэргётланд на карце Швецыі | |
| Рэгіён | Гёталанд |
| Лены | Вестра Гёталанд, Ёнчэпінг, Эрэбру, Галанд |
| Плошча | 20 554 км² |
| Насельніцтва | 1 229 167 (2009) |
| Шчыльнасць | 59 чал./км² |
| Сімвалы правінцыі | |
Вестэргётланд (шведск.: Landskap Västergötland), Заходні Гёталанд — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёва-заходняй частцы цэнтральнай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурнае азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад ленаў Вестра Гёталанд, Ёнчэпінг, Эрэбру і Галанд. Назва ландскапа Вестэргётланд прысутнічае ў намінальным тытуле прынца Даніэля Вестлінга з Эрэбру.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вестэргётланд мяжуе на поўначы з ландскапамі Вермланд і Нерке і абмываецца водамі возера Венерн, а з усходу — возера Ветэрн, з поўдня прымыкаюць Смоланд і Галанд, а з захаду — Бохуслен, Дальсланд і праліў Катэгат.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Вестэргётландзе раней іншых рэгіёнаў Швецыі распаўсюдзілася хрысціянская рэлігія. У царкве Гусабю каля горада Скара ў 1000 г. хрысціўся першы шведскі кароль-хрысціянін Олаў Шатконунг. Тут у XI ст. створана першае шведскае біскупства з цэнтрам у Скары. Правінцыя доўгі час мела адносную аўтаномію — выкарыстоўвала ўласныя законы(Västgötalagen), мела свой тынг і судаводства.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Ландскап Вестэргётланд з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не гуляе адміністрацыйнай ролі.
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]Вялікія гарады і мястэчкі:
Сімвалы ландскапа
[правіць | правіць зыходнік]- Расліна: верас звычайны
- Птушка: журавель шэры
- Рыба: мянтуз рачны
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Руіны замка Гусабю
- Управа камуны Фалчэпінг
- Фантан Пасейдон (Гётэбарг)
- Возера Фурушэн
- Гёта-канал у Форсвіку
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вестэргётланд Архівавана 13 лютага 2003.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вестэргётланд