Вестэрнізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Японскі князь Ёрыхіта Хігашыфушымі  (яп.) у ваеннай форме заходняга ўзору (1895 г.)

Вестэрнізацыя (англ.: Western — заходні) — перанакіраванне развіцця грамадства на ўзор культуры краін Захаду, што прадугледжвае засваенне заходніх ладу жыцця  (англ.) і моды, каштоўнасцей маралі і этыкі, стэрэатыпаў мыслення і паводзінаў. Найчасцей пераймаюцца верацярпімасць  (польск.), народаўладдзе, міжэтнічная цярпімасць  (англ.), свабода звестак і творчасці, эканамічны лібералізм. Звычайна праводзіцца кіраўніцтвам дзяржаваў: Вялікае Княства Літоўскае ў 16—18 ст., Маскоўскае царства на пачатку 18 ст., Японская імперыя ў другой палове 19 ст. — 20 ст. Часам выклікае супраціўленне чыноўнікаў (Мусульманскі свет  (ар.), СССР), веравызнавальных супольнасцей, народнасцей і саслоўяў. У краінах, якія здабылі незалежнасць пры распадзе СССР у 1991 г., ператварылася ў амерыканізаванне  (англ.). Асноўнымі рэчышчамі ажыццяўлення служаць заходнія сродкі масавай інфармацыі (перыёдыка, радыё, Сеціва, тэлебачанне), міжасабовыя і міжурадавыя зносіны з краінамі Захаду, распаўсюджанне заходніх культурных артэфактаў (адзенне, відэакасета, камп’ютарная праграма, кніга, фільм)[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Эдуард Дубянецкі. Вестэрнізацыя // Культуралогія / маст. Алег Глекаў, рэд. Генадзь Маслыка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 68-69. — 384 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0277-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]