Вест-Айленд (востраў, Какосавыя астравы)
Вест-Айленд | |
![]() | |
12°11′13″ пд. ш. 96°49′42″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Какосавыя астравы |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | ![]() |
Плошча | 6,23 км² |
Насельніцтва (2010) | 96 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 15,409 чал./км² |
![]() | |
Аэрапорт |
Ве́ст-А́йленд (англ.: West Island, малайск.: Pulau Panjang) — найбуйнейшы востраў Какосавых астравоў. На востраве дзейнічае адміністрацыйны цэнтр астравоў. Плошча - 6,23 км². Насельніцтва (2010 г.) - 96 чал.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Востраў Вест-Айленд размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Паўднёвага атола Какосавых астравоў, аддзелены ад найбольш населенага вострава Хоўма шырокай лагунай (8,2 км). Знаходзіцца ў 2942 км на паўночны захад ад Перта, у 3693 км на захад ад Дарвіна, у 5831 км на паўночны захад ад Канберы, у 1824 км на паўднёвы захад ад Джакарты.
Мае каралавае паходжанне. Сфарміраваўся 100 - 3 тысячы гадоў таму як частка атола, што знаходзіцца на вяршыні старажытнага падводнага вулкана. Складзены пераважна вапнякамі. Паверхня плоская. Берагі камяністыя. Даўжыня - 11,5 км, найбольшая шырыня - 848,5 м. На поўначы і поўдні вострава захаваліся рэшткі какосавых плантацый, першродных хмызнякоў і гаёў.
Клімат трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература +26,8° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 1988 мм.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Быў адкрыты разам з іншымі Какосавымі астравамі ў 1609 г. У 1836 г. даследаваўся Чарльзам Дарвіным, які выкарыстаў свае назіранні на Вест-Айлендзе для стварэння тэорыі фарміравання атолаў. З сярэдзіны XIX ст. выкарыстоўваўся жыхарамі суседняга вострава Хоўм для арганізацыі плантацый цукровага трыснёга і какосавай пальмы. У гады II Сусветнай вайны на востраве быў пабудаваны ваенны аэрадром для бамбавання японскіх пазіцый у Інданезіі. Тут размяшчаўся невялікі ваенны гарнізон, у якім служылі пераважна салдаты з Цэйлона.
У 1857 г. востраў Вест-Айленд быў далучаны да каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі. У 1955 г. была створана тэрыторыя Какосавыя астравы, залежная ад Аўстраліі. У 1970-ыя гг. ваенны аэрадром быў перабудаваны ў буйны грамадзянскі аэрапорт. У 1977 г. на Вест-Айлендзе быў адчынены офіс адміністрацыі Какосавых астравоў.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Вест-Айленд — адзін з 2 населеных Какосавых астравоў. Звязаны з другім населеным востравам Хоўм сталай паромнай пераправай. На востраве знаходзіцца міжнародны аэрапорт, які абслугоўвае лініі паміж Аўстраліяй і Паўднёвай Афрыкай. Тут таксама размешчаны галоўны офіс адміністрацыі Какосавых астравоў і аўстралійскі ваенны радыялакацыйны аб'ект.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|