Весялоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Весяло́ўка, Басалаўка, Бейсалаўка, Басіялаўскае прадмесце — гістарычная мясцовасць і колішняя вёска Мінска, размешчаная ў паўночнай частцы горада на правым беразе Свіслачы.

На паўднёвым захадзе ад Басіялаўкі месціцца прадмесце Людамонт, на паўночным захадзе — Кальварышкі і Крупцы, на ўсходзе — Пярэспа.[1][2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фальварак Басіялаўка вядомы з гістарычных крыніц XVIII ст.. У 1703 годзе ксёндз М. Круковіч набыў яго ў валоданне Мінскага кляштара бенедыкцінаў.[3]

Назва мясцовасці мае татарскае паходжанне — гістарычна гэту мясціну насялялі беларускія татары. Праз складанасць назвы менскія ўраднікі штораз называлі фальварак па-рознаму: Бейсалаўка, Басалаўка, Басіялаўка, Бесіялаўка. Пазней гэту мясцовасць пачалі называць Весялоўкай[4]. У чэрвені 1875 года ферму ў Весялоўцы выкупіў прускі садавод Ю. І. Голаш, які ўзяўся за арганізацыю штучнага садаводства. Увосень таго ж года былі збудаваныя жылы дом, аранжарэя, цяпліца і заведзеныя парнікі, гадавальнікі пладовых ды іншых парод дрэў, кустарнікаў і да т.п. У 1883 годзе ферма займала 36 дзесяцін, была адкрытая лаўка на Захар'еўскай вуліцы ў доме Кругліка[5]. У пачатку XX ст. да Весялоўкі далучаныя Кальварышкі[6].

За савецкім часам вёска, цэнтр калгаса Савецкая Беларусь Ждановіцкага сельсавета Мінскага раёна[7]. Вёска мела вуліцы Алейную (па далучэнні да горада пераназваная ў Садовы завулак), Крывую, Набярэжную і Садовую[6]. У 1970 годзе 192 двары, 800 жыхароў[7]. У 1972 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Цэнтральны раён. У пачатку 1980-х у часе будаўніцтва развязкі АрлоўскаяПаркавая магістраль і выставачнага цэнтра Белэкспа вёска была знесеная[6].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Пра колішняе прадмесце да 2006 года нагадвалі два Басіялаўскія завулкі з некалькімі вясковымі дамамі. Апошнія дамы па Басіялаўскіх завулках былі знесеныя ў часе рэканструкцыі Парка Перамогі. На поўнач ад іх, вакол выставачнага комплексу Белэкспа на вуліцы Арлоўскай, знаходзіцца другая частка раёна, які і ў наш час мае народную назву Весялоўка.

Зноскі

  1. «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 550—551
  3. Уладзімір Дзянісаў. Мінскі кляштар бенедыкцінцаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 292
  4. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 229—230
  5. Памятная книжка Минской губерніи на 1884 г. — Минскъ. Типо-Литографія Р. Дворжецъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1883. — С. 256. — 332 с.
  6. 6,0 6,1 6,2 Сацукевіч І. І., с. 5
  7. 7,0 7,1 Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 119

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]