Ветраны млын з Зелянца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Ветраны млын з вёскі Зелянец
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Зелянец (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка ветраны млын
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы ХХ стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000403шыфр 612Г000403

Ветраны млын пачатку ХХ стагоддзя з в. Зелянец Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1]. Прыклад народнага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. з дрэва. Размяшчаўся за 0,5 км на поўдзень ад вёскі. У канцы ХХ ст. працаваў на электраэнергіі.

Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо. Да лета 2014 г. ад млына заставаліся толькі элементы, якія ляжалі на зямлі, меркавана ў 2016 г. пабудова цалкам адноўлена[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Шатровага тыпу. Каркасная канструкцыя з бярвёнаў у выглядзе васьміграннай усечанай піраміды, ашалявана дошкамі і пастаўлена на васьмерыковы зруб. Шацёр накрыты вальмавым дахам. Яго прарэзвае гарызантальная вось, на канцы якой умацаваны 4 крылы. Пры дапамозе «хобата» (доўгая тоўстая жэрдка) шацёр паварочваўся і фіксаваўся ў напрамку ветру. Вярчальны момант ад гарызантальнай восі перадаваўся да жорнаў праз сістэму зубчастых перадач і вертыкальную вось.

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. Ветраны млын з Зелянца на сайце Глобус Беларусі (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.