Ветрынскі раён
Ветрынскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 14 сельсаветаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ветрына |
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924 12 снежня 1935 |
Дата скасавання |
8 ліпеня 1931 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва (1926) | 34 863 |
Плошча | 1,1 тыс. км² |
Вышыня над узроўнем мора |
134 м[1] |
Ве́трынскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1924—1931 і 1935—1960 гадах. Цэнтр — мястэчка (з 1958 — гарадскі пасёлак) Ветрына.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ветрынскі раён быў утвораны ў 1924 годзе ў складзе Полацкай акругі. 20 жніўня 1924 года раён быў падэелены на 12 сельсаветаў: Астроўшчынскі, Бабыніцкі, Вароніцкі, Ветрынскі, Гарадоцкі, Гомельскі, Заскарскі, Ліцвінаўскі, Наўліцкі, Нацкі, Руднянскі, Шпакоўшчынскі. Па дадзеных 1926 года меў плошчу 872 км2, насельніцтва — 34,9 тысяч чалавек. У 1930 годзе, калі была скасаваная акруговая сістэма, Ветрынскі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У 1931 годзе раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя перададзена ў Полацкі раён.
У лютым 1935 года Ветрынскі раён быў адноўлены ў прамым падначаленні БССР, у яго склад увайшлі тыя ж 12 сельсаветаў і 2 новыя з Полацкага р-на: Семянецкі і Тураўлянскі. У чэрвені таго ж года раён увайшоў у склад адноўленай Полацкай акругі. У студзені 1938 года з увядзеннем абласнога дзялення ўключаны ў склад Віцебскай вобласці. У 1944 годзе адышоў да Полацкай вобласці.
Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 1,1 тыс. км2.
У 1954 годзе, у сувязі з скасаваннем Полацкай вобласці, Ветрынскі раён адышоў да Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года былі скасаваны Гарадоцкі, Наўліцкі і Руднянскі сельсаветы, а Семянецкі сельсавет перайменаваны ў Завозерскі сельсавет. 21 студзеня 1958 года быў скасаваны Ветрынскі сельсавет.
У 1960 годзе раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Полацкім і Ушацкім раёнамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.