Ветэрн
| Ветэрн | |
|---|---|
| шведск.: Vättern | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 88 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 30 км |
| Плошча | 1912 км² |
| Аб’ём | 77 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 642 км |
| Найбольшая глыбіня | 128 м |
| Сярэдняя глыбіня | 40 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 6 000 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
Ветэрн (шведск.: Vättern) — возера на поўдні Швецыі, пасля Венерна самае вялікае па плошчы з шведскіх азёр.
Агульная плошча возера 1912 км², з берагавой зонай — каля 4503 км²; вышыня над узроўнем мора 88 м. Самая глыбокая кропка знаходзіцца на поўдзень ад вострава Вісінгсё і мае глыбіню 128 метраў. Сярэдняя глыбіня возера 40 метраў. Даўжыня берагавой лініі каля 642 км. Берагі высокія, скалістыя, са стромкімі схіламі. Аб'ём 74 км³, узровень вады ў возеры падтрымліваецца спецыяльным абсталяваннем (раней узровень вады часта мяняўся). Сцёк у Балтыйскае мора.
Возера Ветэрн — частка ўнутранага воднага шляху Стакгольм — Гётэбарг.
Да Ветэрна прымыкае нацыянальны парк Тыведэн.
На Ветэрне размешчаны гарады Мутала, Хускварна, Карлсбарг, а таксама буйны порт Ёнчэпінг.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
