Ветэрынарны ўніверсітэт Брно
Выгляд
| Ветэрынарны ўніверсітэт Брно | |
|---|---|
| чэшск.: Veterinární univerzita Brno | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | чэшск.: Veterinární univerzita Brno |
| Міжнародная назва | англ.: University of Veterinary and Pharmaceutical Sciences, Brno |
| Заснаваны | 1918 |
| Рэктар | Алаіс Нечас[d][1] |
| Студэнты | 3 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Брно |
| Сайт | vfu.cz |
Ветэрынарны ўніверсітэт Брно (чэшск.: Veterinární univerzita Brno) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны 12 снежня 1918 года як Вышэйшая ветэрынарная школа. Універсітэт рыхтуе спецыялістаў у галіне ветэрынарыі. У рэйтынгу ўніверсітэтаў у галіне ветэрынарных навук ён займае 151—200 месцы ў свеце. Гэта адзіны ўніверсітэт у Чэхіі, які прапануе праграмы навучання ветэрынарнай медыцыне. На тэрыторыі кампуса ўніверсітэта размешчаны спецыялізаваныя клінікі для дробных жывёл, птушак і экзатычных жывёл, коней, жуйных жывёл і свіней, бібліятэка і інш.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт ветэрынарнай гігіены і экалогіі
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ветэрынарны ўніверсітэт Брно- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы