Вецярэвічы 2
Вёска
Вецярэвічы 2
|
Вецярэ́вічы 2[1] (трансліт.: Vieciarevičy 2, руск.: Ветеревичи 2), часам Другія Вецярэвічы — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на сутоку рэк Яшна і Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт заснаваны як хутары ля вёскі Вецярэвічы ў 1920-я гады ў Беларускай ССР[2]. У даведніках як «Гарады і вёскі Беларусі» раннюю гісторыю Вецярэвічаў памылкова прыпісваюць Вецярэвічам 2, аднак яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя на картах цяперашнія Вецярэвічы 2 не паказваліся[3], даведнік «Памяць. Пухавіцкі раён» дае правільныя звесткі, апроч перапісу 1917 года, дзе Вецярэвічам 2 прыпісаны звесткі маёнтка Вяркалы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкай партызанская брыгада «Буравеснік».
Навучанне дзяцей праводзілася па хатах, пакуль у 1953 годзе не была пабудавана Зоркаўская пачатковая школа. У 1963 годзе на базе сельскага клуба быў адкрыты пяты клас няпоўнай васьмігадовай школы. У 1968/1969 навучальным годзе васьмігадовая школа была пераназваная ў Зоркаўскую сярэднюю школу. Сучасны будынак школы адкрыты 20 кастрычніка 1979 года[4].
З 4 студзеня 1964 года цэнтр Вецярэвіцкага сельсавета. 28 мая 2013 года ён быў скасаваны, а тэрыторыя далучана да Шацкага сельсавета[5].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]На 2013 год былі сярэдняя школа, медыцынскі пункт, ветэрынарны ўчастак, крама, клуб, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1996 год — 162 двары, 470 жыхароў[6]
- 2002 год — 158 двароў, 432 жыхароў
- 2009 год — 367 жыхароў[7]
- 2012 год — 153 гаспадаркі, 387 жыхароў
- 2019 год — 365 жыхароў[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Другі́я Вецярэ́вічы.
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 7 красавіка 2025.
- ↑ Европейская Россия (Шуберт) 1:126K v.2 - вуліца Пралетарская 30-48, Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 6 красавіка 2025.
- ↑ http://www.zorka-upk.guo.by/o-shkole/istoriya-shkolyi Архівавана 15 кастрычніка 2018.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 133.
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 7 красавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вецярэвічы 1, Вецярэвічы 2 // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 125. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх