Веялета Лаўрушка
Выгляд
| Нарадзілася |
31 ліпеня 2000[1] (25 гадоў) |
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | ||||||||||
| Рост | 163 см | |||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
Веялета Лаўрушка, па нараджэнні Бяляўская (нар. 31 ліпеня 2000, Кіраўск, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачала займацца спортам у 9 гадоў. Уся яе сям’я звязана са спортам, а дзядуля — майстар спорту СССР па веласпорце, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі і заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
Валейболам пачала займацца ў 2011 годзе ў СДЮСШАР г. Кіраўск, першым трэнерам быў Сяргей Іванавіч Лазаковіч.
З 2018 па 2022 год гуляла ў камандзе «Мінчанка-2», у складзе каманды заваявала срэбра (сезон 2019/2020) і золата моладзевай лігі Расіі (сезон 2020/2021), а таксама бронзу чэмпіянату Беларусі (2020/2021).