Воблачныя гульні
Воблачныя гульні (таксама гульні па запыце, стрымінг відэагульняў) — гэта форма відэагульняў, пры якой гульня цалкам запускаецца на серверы ў Інтэрнэце — «у воблаку» — у адрозненне ад традыцыйнага спосабу запуску гульні на прыладзе карыстальніка.
Воблачныя гульні працуюць падобна да дыстанцыйных працоўных сталоў (англ.: remote desktop): гульні захоўваюцца і запускаюцца дыстанцыйна на абсталяванні пастаўшчыка паслугі, а на прыладу гульца перадаюцца відэа і гук праз кліенцкую праграму. Кліенцкая праграма апрацоўвае сігналы з прылад уводу гульца, якія адпраўляюцца назад на сервер і апрацоўваюцца ў гульні.[1]
Перавагай воблачных гульняў з’яўляецца магчымасць запуску гульні на недарагім абсталяванні. Таксама воблачныя гульні можна прапанаваць на вялікай колькасці платформ адначасова — не толькі на гульнявых прыстаўках і камп’ютарах, але і на смартфонах, планшэтах і лічбавых медыяплэерах.[2][3]
Воблачныя гульнявыя сэрвісы патрабуюць высокай якасці відэа і таму залежаць ад надзейнага хуткаснага падключэння да Інтэрнэту з нізкай затрымкай. Затрымка паміж уводам карыстальніка і яго вынікам на экране моцна ўплывае на гульнявы працэс, асабліва ў дынамічных гульнях (напрыклад, шутарах і файтынгах).[4][5]
Вядомыя сэрвісы
[правіць | правіць зыходнік]- Amazon Luna
- GeForce Now
- Google Stadia
- PlayStation Now
- Xbox Cloud Gaming
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Enderle. Is xCloud – the Xbox game streaming service – a glimpse at the future of the desktop? (англ.). Computerworld (11 кастрычніка 2019). Праверана 4 чэрвеня 2020.
- ↑ Warren. What is cloud gaming? Google Stadia and Microsoft xCloud explained (англ.). The Verge (19 чэрвеня 2019). Праверана 4 чэрвеня 2020.
- ↑ Nelius. What you need to know about the current state of cloud gaming . PC Gamer (5 сакавіка 2019). Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ What latency feels like on Google's Stadia cloud gaming platform (англ.) . TechCrunch (20 сакавіка 2019). Праверана 4 чэрвеня 2020.
- ↑ Graft. Stadia delivers on low-latency, high quality cloud gaming - but is that enough? (англ.)(недаступная спасылка). Gamasutra.com (18 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы November 19, 2019. Праверана 4 чэрвеня 2020.