Воданапорныя вежы (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Воданапорныя вежы
Фота Гродна летам 1915 г. з самалёта нямецкага разведчыка. На пярэднім плане — адзінокая ваданапорная вежа, хаця ў многіх даведніках даты іх будаўніцтва — 1890 і 1900 гг. Другую вежу пабудавалі немцы недзе ў пачатку 1916 года.

Воданапорныя вежы — помнік архітэктуры пач. XX ст. Размешчаны па адрасе: г. Гродна, вул. Свярдлова, 2. Іх яшчэ называюць «Бася» і «Кася»[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дзве цагляныя васьмігранныя ў плане вежы вышынёй 22 м, дахі васьмісхільныя.

Паўночная вежа пабудавана ў 1890 г., верагодна, па праекце гродзенскага землямера Майсея Любіча[Крыніца?]. Яе фасады багата дэкараваны. Сцены ўпрыгожаны пілястрамі, лапаткамі, сухарыкамі, фігурнай ліштвой, люкарнямі. Карнізы з арнаментамі, «жамчужныя» паясы, дэнтыкулы падзяляюць будынак знадворку на 4 ярусы. Вокны другога яруса высокія, паўцыркульныя, размешчаныя ў неглыбокіх нішах з навершам у выглядзе какошнікаў. У цэнтры вежы ўзвышаецца каркас з трубамі для падачы вады ў рэзервуар, які знаходзіцца на самым верхнім ярусе. Кожны ярус падзелены на 4 звязаныя паміж сабой адсекі, у якіх размяшчаецца інжынернае абсталяванне і службовыя памяшканні. Перакрыцці драўляныя. Спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі надае будынку маляўнічы каларыт.

Паўднёвая вежа пабудавана ў 1916 г. у час нямецкай акупацыі. Яе фасады больш стрыманы ў дэкоры. Ліштвы акон і дзвярэй складанай формы, афарбаваны ў белы колер. Грані раскрапаваны арачнымі і лучковымі вокнамі і нішамі, вуглы вылучаны лапаткамі. У завяршэнні і паміж ярусамі прафіляваныя карнізы з зубчастым паяском. Унутраная планіроўка падобная да планіроўкі Паўночнай вежы. Цяпер у будынку знаходзяцца творчыя майстэрні Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 371 с., іл.
  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]