Вода-вадзяны ядзерны рэактар
Вода-вадзяны ядзерны рэактар ― рэактар, у якім у якасці замядляльніка і цепланосьбіта выкарыстоўваецца звычайная вада.
Вода-вадзяныя ядзерныя рэактары выкарыстоўваюцца ў розных мэтах: на АЭС, транспарце (звычайна на атамных падлодках, буйных ваенных караблях, ледаколах), у навуковых даследваннях, магчыма іх выкарыстоўваць для цэнтралізаванага цеплазабяспячэння (гл. атамная станцыя цеплазабяспячэння).
Найбольшае распаўсюджанне на атамных электрастанцыях атрымалі наступныя мадэлі:
- ВВЭР (СССР―Расія)
- PWR (Вестынгаўз, ЗША)
- EPR (AREVA, Францыя ― Германія)
Прынцып дзеяння[правіць | правіць зыходнік]

У корпусе рэактара размешчаны цеплавыдзеляючыя зборкі, якія запоўнены цеплавыдзеляючымі элементамі, у якіх размешчана ядзернае паліва. Вада праходзіць паміж імі і за кошт ядзернай энергіі награваецца. Пры гэтым вада выконвае роллю замядляльніка нейтронаў (зніжае хуткасць нейтронаў да такой, пры якой яны могуць узаемадзейнічаць з атамамі паліва, пры гэтым кінетычная энергія нейтронай пераходзіць у цеплавую), цепланосьбіта (адводзіць цеплавую энергію ад рэактара) і адбівальніка (не дае нейтронам пакінуць рэактар).
Вада ў рэактары можа знаходзіцца пад любым ціскам, у тым ліку і пры атмасферным. Але ў энергетычных вода-вадзяных рэактарах неабходна выкарыстоўваць ваду пад вялікім ціскам (такім, пры якім яго тэмпература кіпення большая за максімальную тэмпературу пары у другім контуры , каб прадухіліць яе кіпенне).
Перавагі[правіць | правіць зыходнік]
- адмоўны тэмпературны каэфіцыент рэактыўнасці: пры нечаканым павышэнні тэмпературы магутнасць рэактара пачынае падаць, а не павышацца.
- пры перадачы цеплыні праз парагенератар вада першага контура не кантактуе з другім, дзякуючы чаму вада і пар там з'яўляюцца нерадыяактыўным, што павялічвае бяспеку і змяншае выдаткі на будаўніцтва ахоўчых збудаванняў у параўнанні з аднаконтурнымі схемамі АЭС.
- у якасці цепланосьбіта першага контура вада мае перавагі перад іншымі рэчывамі: яна танная, мае добрыя фізічныя якасці, больш бяспечная
Недахопы[правіць | правіць зыходнік]
- рэактар павінен вытрымліваць вялікі ціск першага контура
- неабходнасць парагенератара ўскладняе і ўдаражае канструкцыю
- у большасці рэактараў нельга замяніць паліва падчас працы, для гэтага неабходна спыняць рэактар