Водлвозера
| Водлвозера | |
|---|---|
| руск.: Волдозеро | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 136[1] м |
| Даўжыня | 36,2[1] км |
| Шырыня | 15,9[1] км |
| Плошча | 334[1] км² |
| Аб’ём | 0,91[1] км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 232[1] км |
| Найбольшая глыбіня | 16,3[1] м |
| Сярэдняя глыбіня | 2,8[1] м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | менш за 0,03 ‰ |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 5290[2] км² |
| Упадаюць | Ілекса, Келка |
| Выцякаюць | Валма, Сухая Волда |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Карэлія |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 01040100321402000019013 |
Водлвозера (руск.: Водлозеро, Водлоозеро, Водло, Вод) — возера-вадасховішча ў Еўрапейскай частцы Расіі, на паўднёвым усходзе Рэспублікі Карэлія, у Пудажскім раёне, на тэрыторыі Волдвозерскага нацыянальнага парка. У 1934 годзе было пераўтворана ў вадасховішча.
Плошча паверхні возера 332[1][3] (334[4], 322[2]) км². Даўжыня 36,2 км, найбольшая шырыня 15,9 км. Даўжыня берагавой лініі 232 км. Найбольшая глыбіня 16,3 м, сярэдняя — 2,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,91 км³. Плошча вадазбору 5290[2] км². Мінералізацыя вады менш за 30 мг/л. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія звілістая, з доўгімі мысамі. На возеры 196 астравоў агульнай плошчай 32 км². Замярзае Водлвозера ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Асноўны прыток возера — рака Ілекса. Выцякаюць рэкі Вама і Сухая Водла.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Водлозеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б в Водохранилище Водлозеро (Водло, Вод, вдхр Водлозеро) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 95. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Водлозеро // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 95. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Водохранилище Водлозеро (Водло, Вод, вдхр Водлозеро) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Водлозеро // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)
- Измайлова А. В. Водлозеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Водлозерский национальный парк (руск.)
