Воземлянскі бой (1941)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Воземлянскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Праціўнікі

Воземлянскі бой адбыўся паміж партызанскім атрадам «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Ц. П. Бумажкоў) сумесна з падраздзяленнем Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (камандзір падпалкоўнік Лявонцій Васільевіч Курмышоў) і нямецкімі войскамі ў в. Воземля Акцябрскага раёна 18 ліпеня 1941 года.

Партызанская разведка ўстанавіла сілы праціўніка і дакладнае размяшчэнне яго агнявых сродкаў. 18 ліпеня 1941 года па чыгуначнай ветцы БабруйскРабкор бронецягнік № 52 (лейтэнант Калакольцаў) нечакана для немцаў падышоў да в. Воземля і адкрыў артылерыйскі агонь па штабе нямецкай дывізіі і агнявых пунктах ворага. Пасля артабстрэлу зводны атрад чырвонаармейцаў 66-га стралковага корпуса і партызан пад камандаваннем інструктара райкама КП(б)Б С. В. Маханько атакаваў праціўніка. У выніку бою праціўнік страціў забітымі каля 80 салдат і афіцэраў, была вызвалена в. Воземля. Партызаны захапілі палонных і значныя трафеі. 55 броне- і аўтамашын, 2 радыёстанцыі, 27 матацыклаў, 45 коней з павозкамі і грузам, аператыўныя дакументы нямецкага штаба. Захопленых палонных, дакументы і трафеі партызаны перадалі ў 21-ю армію РСЧА.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]