Інава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Інава)
Інава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,6[1] м
Даўжыня 2,24 км
Шырыня 0,9 км
Плошча 1,27 км²
Аб’ём 0,0066 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,8 км
Найбольшая глыбіня 9 м
Басейн
Плошча вадазбору 12 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Інава (Беларусь)
Інава
Інава
Інава (Віцебская вобласць)
Інава
Інава
Map

Інава — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята. Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Браслава, каля вёскі Інава. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёраў.

Плошча паверхні возера складае 1,27 км². Найбольшая глыбіня возера 9 м. Даўжыня 2,24 км, найбольшая шырыня 0,9 км, даўжыня берагавой лініі 6,8 км. Аб'ём вады ў возеры складае 6,6 млн м³, плошча вадазбору 12 км². Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 метраў. Схілы разараныя, на поўначы схілы дасягаюць вышыні 25—30 метраў і знаходзяцца пад хмызняком. Берагі возера нізкія на захадзе, месцамі зліваюцца з схіламі, забалочаныя. Мелкаводдзе Інава вузкае і пясчанае, глыбакаводная зона высланая глеем. Возера зарастае слаба. Шырыня прыбярэжнай паласы надводнай расліннасці складае да 5 метраў, у асобных месцах — да 35 метраў. З Інава на ўсходзе выцякае ручай у возера Укля.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, мянтуз, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 167—168. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)