Аблуква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Аблуква)
Аблуква
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Аблуква (Беларусь)
Аблуква
Аблуква
Аблуква (Гомельская вобласць)
Аблуква
Аблуква
Map

Аблуква — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 12,5 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,7 км на поўнач ад горада Тураў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).

Возера старычнага тыпу. Злучана на захадзе шырокай пратокай з возерам Шырокае, на поўдні вузкай пратокай з возерам Бабінец і праз яго з ракой Прыпяць. Мясцовасць градава-ўзгорыстая, месцамі балоцістая, часткова пад хмызняком і рэдкалессем. На поўнач ад возера знаходзіцца вялікі лясны масіў.

Назва звязана з геаграфічным тэрмінам «блоква», «блуква» — нізіна, які зафіксаваны ва ўкраінскіх гаворках, «блук» — выган.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на/П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X