Арэхаўскае (возера, Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэ́хаўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 162,2[1] м
Даўжыня 3,93 км
Шырыня 1,08 км
Плошча 2,11 км²
Аб’ём 0,00434 км³
Даўжыня берагавой лініі 10,8 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Сярэдняя глыбіня 2,1 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,2 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 33,4 км²
Упадаюць Рака Чорная
Выцякаюць Рака Аршыца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Арэ́хаўскае возера (Беларусь)
Арэ́хаўскае возера
Арэ́хаўскае возера
Арэ́хаўскае возера (Віцебская вобласць)
Арэ́хаўскае возера
Арэ́хаўскае возера
Map

Арэ́хаўскае возера, або Вялікае Арэхаўскае возера — возера ў Беларусі ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне Аршыцы на поўнач ад Оршы.

Плошча возера складае 2,11 км², даўжыня 3,93 км, найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 10,8 км, найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,1 м. Аб’ём вады ў возеры 4,34 млн м³. Плошча вадазбору 33,4 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—5 да 10—15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана глеем і сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 2,4 га.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У возера ўпадае рака Чорная і ручаі, выцякае рака Аршыца. Возера Арэхаўскае выкарыстоўваецца ў якасці ахаладжальніка Беларускай ДРЭС. На паўднёвы ўсход ад возера гарадскі пасёлак Арэхаўск.

У Арэхаўскім возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 16. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 35. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)