Бабровіцкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Бабровіцкае)
Бабровіцкае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 149 м[1]
Даўжыня 4,9 км
Шырыня 3,3 км
Плошча 9,47 км²
Аб’ём 0,025 км³
Даўжыня берагавой лініі 14,4 км
Найбольшая глыбіня 8,0 м
Сярэдняя глыбіня 2,5 м
Гідралогія
Празрыстасць 0,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 69,7 км²
Выцякаюць канал Дзевяты
Размяшчэнне
Краіна
Бабровіцкае (Беларусь)
Бабровіцкае
Бабровіцкае
Бабровіцкае (Брэсцкая вобласць)
Бабровіцкае
Бабровіцкае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бабровіцкае — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Каля возера знаходзіцца вёска Бабровічы, горад Івацэвічы размешчаны за 30 км.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча возера — 9,47 км², даўжыня берагавой лініі — 14,4 км, максімальная глыбіня — 8,0 м, сярэдняя — 2,5 м. Асноўную плошчу займаюць глыбіні 02/04 м. Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцепадобнай формы, злёгку выцягнутая з поўначы на поўдзень. Берагі нізкія, тарфяныя, парослыя хмызняком. Тэрыторыя вадазбору — плоская нізіна, напалову пакрыта лясамі і хмызнякамі, напалову балотамі і забалочанай тэрыторыяй. Канал Дзевяты злучае возера з ракой Грыўда.

Возера багата рыбай (карасі, карпы, таўсталобік, лешч, шчупак, плотка, акунь). У 1970-я гады ў возера засялялі срэбных карасёў, белых карпаў, белых амураў і таўсталобікаў. Фітапланктон прадстаўлены 89 відамі водарасцей (у асноўным зялёныя і сіне-зялёныя). Возера моцна зарастае.

Разам з Выганашчанскім возерам і навакольнай тэрыторыяй, Бабровіцкае возера ўваходзіць у склад рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Выганашчанскае» плошчай 43 тыс. га, а таксама ў склад лесапаляўнічай гаспадаркі «Выганаўскае», філіяла ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]