Баравое (возера, Глускі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Баравое, Глускі раён)
Баравое
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,6 м
Даўжыня 0,52 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,22 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,55 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Баравое (Беларусь)
Баравое
Баравое
Баравое (Магілёўская вобласць)
Баравое
Баравое
Map

Баравое — возера ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці, за 9,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Глуск, за 1,4 км на паўднёвы захад ад вёскі Згода. Адносіцца да басейна ракі Даколька.

Плошча каля 0,22 км², даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км.
Возера акружана вялікай забалочанай поймай, да якой прылягаюць балоцістыя лугі, якія параслі хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком і рэдкалессем, на поўдні забалочаныя.

У возеры водзяцца карась, акунь, плотка, лешч, лінь і іншыя віды рыб.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]