Белае (возера, Брэсцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Белае, Брэсцкі раён)
Перайсці да: рух, знайсці
Белае
Каардынаты: 51°49′02″ пн. ш. 23°42′31″ у. д.HGЯO
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Рэгіён

Брэсцкая вобласць

Даўжыня

1,03 км

Шырыня

0,6 км

Плошча

0,5 км²

Аб'ём

0,0026 км³

Даўжыня берагавой лініі

2,8 км

Найбольшая глыбіня

21,5 м

Плошча вадазбору

140 км²

Белае (Брэсцкая вобласць)
Белае
Белае
Белае (Брэсцкая вобласць)
Белае
Белае

Бе́лае — возера ў Брэсцкім раёне ў басейне Серадовай рэчкі, за 30 км на поўдзень ад Брэста.

Плошча паверхні 0,5 км². Найбольшая глыбіня 21,5 м. Даўжыня 1,03 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб′ём вады 2,6 млн м³. Плошча вадазбору 140 км².
Схілы катлавіны невысокія, пясчаныя, параслі лесам. Берагі возера пясчаныя, з паўночнага боку сплавінныя. Дно да глыбіні 2 м складзена заіленымі пяскамі, глыбей выслана сапрапелем. У розных месцах катлавіны возера ёсць крыніцы, якія яго жывяць. Возера зарастае слаба, пераважна ў паўночнай і паўднёва-ўсходняй частцы. Шырыня паласы расліннасці 5—10 м. Каналамі злучана з азёрамі Рагазнянскае і Чорнае.

Каля возера зона адпачынку, курорт і турбаза.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]