Белае (возера, Верхнядзвінскі раён, басейн Свольны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Белае, Верхнядзвінскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Белае
Белае возера, усходні бераг
Белае возера, усходні бераг
Каардынаты: 56°02′59″ пн. ш. 28°20′09″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 125,9[1] м
Даўжыня 3 км
Шырыня 2,73 км
Плошча 5,52 км²
Аб'ём 0,01575 км³
Даўжыня берагавой лініі 9 км
Найбольшая глыбіня 6 м
Плошча вадазбору 41,2 км²
Выцякаюць Паплаўская канава
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Лагатып Вікісховішча Белае на Вікісховішчы

Бе́лае (Белае Катляро́ўскае) — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Расіяй ў басейне ракі Свольна, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, на захад ад возера Лісна. З 2000 г. возера ўваходзіць у склад Асвейскага ландшафтнага заказніка.

Плошча паверхні возера 5,52 км². Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,73 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб'ём вады 15,75 млн. м³. Плошча вадазбору 21,1 (41,2[2]) км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны пад лесам, берагі нізкія, тарфяністыя. Дно плоскае, мелкаводдзе ўздоўж берагоў пясчанае. Дно выслана сапрапелем. Возера эўтрофнага тыпу. Зарастае да глыбіні 3—4 м.
Праз возера працякае рэчка без назвы (Білевіца[1]) і выцякае Поплаўская канава[1], злучаючая Белае з возерам Лісна. Белае таксама злучана ручаямі з азёрамі Брылінец і Узбор'е[1].

У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, плотка, карась залаты і серабрысты, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

На беразе возера не маецца аніякіх паселішч. Вакол возера зроблена зона адпачынку Асвея. На паўночным беразе знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Не трэба блытаць Белае Катляроўское возера з аднайменнымі азёрамі гэтага рэгіёна:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ліст карты O-35-141
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Верхнедвинский район: карта. Верхнедвинск: план. Освея: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 3 000 экз.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)