Белае (возера, Гродзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белае возера
Белае возера ў Гродзенскім раёне.
Белае возера ў Гродзенскім раёне.
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 115,2[1] м
Даўжыня 13 км
Шырыня 1,15 км
Плошча 7,1 км²
Басейн
Плошча вадазбору 267 км²
Упадаюць Пыранка
Выцякаюць Пыранка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Белае возера (Беларусь)
Белае возера
Белае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бе́лае возера — возера ў Гродзенскім раёне, у 25 км на паўночны ўсход ад Гродна. У басейне ракі Пыранка (цячэ праз возера), у паўднёвай частцы пераходзіць у возера Рыбніца.

Плошча 7,1 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 1,15 км. Плошча вадазбору 267 км². Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м, параслі лесам, на поўдні разараныя. Дно возера на вялікіх глыбінях выслана сапрапелем.

На беразе возера знаходзіцца аграгарадок Азёры. Каля паўднёвага берага вазера археалагічны помнік — курганны магільнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Атлас охотника и рыболова: Гродненская область. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010.