Белае (возера, Мядзельскі раён)
Белае | |
Возера Белае | |
Каардынаты: 54°49′51,69″ пн. ш. 26°51′33,45″ у. д.HGЯO | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 167,6 м |
Даўжыня | 2,02 км |
Шырыня | 1,44 км |
Плошча | 1,95 км² |
Аб'ём | 0,00571 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,02 км |
Найбольшая глыбіня | 8,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,9 м |
Тып мінералізацыі | сярэднемінералізаванае |
Салёнасць | 0,03 ‰ |
Празрыстасць | да 2,2 м |
Плошча вадазбору | 4,72 км² |
![]() |
Бе́лае, Бле́днае, Бля́да — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў 6 км на паўднёвы захад ад Мядзела, на поўдзень ад вёскі Гатавічы. Належыць да групы Нарачанскіх азёр[1]. З'яўляецца непраточным вадаёмам.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Нарач, сярод лесу, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Плошча возера складае 1,95 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 8,1 м. Даўжыня возера — 2,02 км, найбольшая шырыня — 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,02 км. Аб'ём вады складае 5,71 млн м³, плошча вадазбору возера — 4,72 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 2 метраў, на паўднёвым захадзе — да 5 метраў, парослыя лесам. Берагі пясчаныя, у паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Мелкаводдзе возера шырокае, пясчанае. Дно глыбей за 3 метры сапрапелістае.
Трафічны статус вадаёма — слабаэвтрофны.
Возера зарастае да глыбіні 2 метраў. Шырыня паласы надводнай расліннасці мае шырыню да 180 метраў. На возеры адзначаліся гнездавання лебедзя-шыпуна, які з'яўляецца для Беларусі дастаткова рэдкім гнездавальным відам і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
У 700 м на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга берага Белага знаходзіцца невялічкае маладаследаванае возера з падобнай назвай - Блядка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 311. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 41. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
- Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз.(руск.)