Берштаўскае
Берштаўскае | |
Каардынаты: 53°51′40″ пн. ш. 24°22′19″ у. д.HGЯO | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Даўжыня | 3,36 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 1,68 км² |
Найбольшая глыбіня | 17 м |
Сярэдняя глыбіня | 6 м |
Плошча вадазбору | 43 км² |
Упадаюць | рака Котра |
Выцякаюць | пратока |
Бе́рштаўскае, Бярштанскае, Бершты — возера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Котра, за 36 км на паўночны захад ад горада Шчучын, каля вёскі Бершты.
Плошча паверхні 1,68 км². Даўжыня возера 3,36 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 17 м, сярэдняя 6 м. Плошча вадазбору 43 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўднёва-ўсходнія спадзістыя. Дно сапрапелістае. 3 астравы агульнай плошчай 0,09 га. Возера эўтрофнае. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з ракой Котра, упадаюць рака Рудна і меліярацыйны канал.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 289.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8 — С. 124.