Бобрыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Бобрыца)
Бобрыца
Аблокі над возерам
Аблокі над возерам
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 147 м[1] і 149,9 м
Даўжыня 4,29 км
Шырыня 1,02 км
Плошча 2,25 км²
Аб’ём 19,11 км³
Даўжыня берагавой лініі 10,32 км
Найбольшая глыбіня 23 м
Сярэдняя глыбіня 8,5 м
Гідралогія
Салёнасць 0,2 ‰
Празрыстасць 3,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 16,3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бобрыца (Беларусь)
Бобрыца
Бобрыца
Бобрыца (Віцебская вобласць)
Бобрыца
Бобрыца
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бобрыца — возера ў Беларусі, Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Лядна, на ўсход ад аўтамабільнай дарогі М3.

Плошча паверхні возера 2,25 км². Найбольшая глыбіня 23 м, сярэдняя 8,5 м. Даўжыня 4,29 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 10,32 км. Аб’ём вады 19,11 млн м³. Плошча вадазбору 16,3 км². Вышыня над узроўнем мора 149,9 м[2].
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 14—20 м, стромкія, на поўдні да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усходні глыбінёй да 20 м, і заходні, больш шырокі, глыбінёй да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Ёсць 2 невялікія астравы агульнай плошчай 0,2 га. Расліннасць пашырана да глыбіні 5,5 м. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Выцякае ручай. Злучана пратокай з возерам Уклейна.

Возера Бобрыца

У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, лінь, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб.

На беразе возера Лепельскі ваенны санаторый.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бобрыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 29. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]