Бораўна (возера, басейн Астроўніцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бораўна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,15 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 0,34 км²
Аб’ём 0,00098 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,4 км
Найбольшая глыбіня 4,1 м
Сярэдняя глыбіня 2,9 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,16 ‰
Празрыстасць 1,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,9 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бораўна (Беларусь)
Бораўна
Бораўна
Бораўна (Віцебская вобласць)
Бораўна
Бораўна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бо́раўнавозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Астроўніца, за 22 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 30 км на паўднёвы захад ад Віцебска, за 1,5 км на захад ад вёскі Крупеніна.

Плошча паверхні возера 0,34 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 3,4 км. найбольшая глыбіня дасягае 4,1 м, сярэдняя 2,9 м. Аб'ём вады ў возеры 0,98 млн. м³. Плошча вадазбору 1,9 км².
Катлавіна Бораўна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Вышыня схілаў катлавіны да 4—5 м у заходняй частцы, да 16 м у паўночнай і паўднёвай. На вышыні 3 м ад урэзу вады маецца тэраса. Берагавая лінія на поўначы звілістая, утварае заліў. Берагі нізкія, пясчаныя. Вакол возера пойма шырынёй 10—20 м. Прыбярэжная частка дна да глыбіні 2—2,5 м выслана апясчаненым ілам і пяском, глыбей — гліністым ілам, у заліве (ў паўночнай частцы возера) — сапрапелем.
Возера Бораўна эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, мянтуз, карась і інш.

Каля возера знаходзіцца база адпачынку «Крупеніна»[1].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31, 67. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31, 67. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).