Буэнас-Айрэс (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Буэнас-Айрэс)
Буэнас-Айрэс
ісп.: Lago Buenos Aires / General Carrera
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 217 м
Плошча 1850 км²
Найбольшая глыбіня 590 м
Басейн
Плошча вадазбору 4 000 км²
Выцякаюць рака Бэйкер
Размяшчэнне
Краіны Аргенціна, Чылі
Рэгіёны правінцыя Санта-Крус, правінцыя Хенераль-Карэра
Буэнас-Айрэс (Аргенціна)
Буэнас-Айрэс
Буэнас-Айрэс
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Буэнас-Айрэс або Хенераль-Карэра — возера ледавіковага паходжання ў Патагонскіх Андах, на мяжы Чылі і Аргенціны. Плошча возера ў цяперашні час — 1850 км². Знаходзіцца на вышыні 217 м над узроўнем мора. Найбольшая глыбіня 590 м. Заходняя частка возера — фіёрдападобная, апраўленая стромкімі залесаванымі схіламі; усходняя частка ляжыць на плато і абрамлена марэнамі. З возера выцякаюць рэкі Бэйкер і Рыа-Дэсеада. Адкрыта Карласам Марыяй Маяна ў ходзе яго экспедыцыі 1880—1881 гг.