Бяле
(Пасля перасылкі з Возера Бяле)
Jump to navigation
Jump to search
Бяле | |
---|---|
Каардынаты: 55°42′42,51″ пн. ш. 26°40′49,49″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 151,4 м |
Даўжыня | 1,67 км |
Шырыня | 0,95 км |
Плошча | 0,92 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,8 км |
Плошча вадазбору | 7 км² |
Бяле́, Бяляны, Бяляны-Эзерс — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца за 13 км на паўночны захад ад горада Браслаў, за 2 км паўночны захад ад вёскі Урбаны, у басейне ракі Дрысвята.
Плошча паверхні 0,92 км². Даўжыня 1,67 км, найбольшая шырыня 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Плошча вадазбору 7 км².
Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе невыразныя, на поўдні вышынёй 10—15 м, разараныя, на поўначы да 7 м. На ўсходзе і захадзе забалочаная пойма (шырыня да 200 м), месцамі пад лесам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 396. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.