Бярнова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Бярнова)
Бярнова
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 164 м
Даўжыня 3,5 км
Шырыня 1,62 км
Плошча 2,8 км²
Аб’ём 0,18 км³
Даўжыня берагавой лініі 10,2 км
Найбольшая глыбіня 10,9 м
Сярэдняя глыбіня 6,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,24 ‰
Празрыстасць 2,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 57 км²
Упадаюць Віраўлянка, ручаі
Выцякаюць Бярноўка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гарадоцкі раён
Бярнова (Беларусь)
Бярнова
Бярнова
Бярнова (Віцебская вобласць)
Бярнова
Бярнова
Map

Бярно́вавозера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль. Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад горада Гарадок каля вёсак Загуззе і Зазер'е.

Плошча паверхні возера 2,8 км², даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 1,62 км. Найбольшая глыбіня дасягае 10,9 м, сярэдняя глыбіня 6,4 м.
Катлавіна Бярнова лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 12—25, на поўначы — 5—10[1] метраў. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае некалькі мысоў і заліваў. Берагі возера нізкія, пясчаныя, у паўднёвай частцы забалочаныя. Дно карытападобнай формы. Мелкаводдзе з глыбінямі да 2 метраў займае каля 12 % плошчы возера. Дно да глыбіні ў 2 м пясчанае, глыбей пакрыта апясчаненым і гліністым глеем. На возеры 4 астравы агульнай плошчай каля 0,1 га.
Возера Бярнова эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі і рака Віраўлянка, выцякае рака Бярноўка[2] (прыток ракі Чарнаўкі). Надводная расліннасць займае паласу да 40, падводная — 25—150 метраў уздоўж берага.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  2. У БелЭН т. 3 памылкова названа Бярозаўкай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 18. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]