Ведрынскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Ведрынскае)
Ведрынскае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 0,75 км
Шырыня 0,44 км
Плошча 0,22 км²
Аб’ём 0,0002 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,25 км
Найбольшая глыбіня 1,5 м
Сярэдняя глыбіня 0,9 м
Гідралогія
Салёнасць 0,14 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 432 км²
Упадаюць рака Аўсянка
Выцякаюць рака Аўсянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ведрынскае возера (Беларусь)
Ведрынскае возера
Ведрынскае возера
Ведрынскае возера (Віцебская вобласць)
Ведрынскае возера
Ведрынскае возера
Map

Ве́дрынскае возера — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аўсянка, за 36 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок.

Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Найбольшая глыбіня 1,5 м, сярэдняя 0,9 м. Плошча вадазбору 432 км². Аб’ём вады 0,2 млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пясчаныя і сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 500—600 м. Дно плоскае і высланае крэменязёмістым сапрапелем. Возера дыстрофнае, праточнае. Праз Ведрынскае працякае рака Аўсянка і злучае яго з возерам Цёста. Возера моцна зарастае.

У Ведрынскім возеры водзяцца шчупак звычайны, карась, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ведрынскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 135. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Ліст карты N-36-14. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]