Верацейскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Верацейскае)
Верацейскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 168,1[1] м
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,12 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,6 км
Найбольшая глыбіня 10 м
Басейн
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Верацейскае (Беларусь)
Верацейскае
Верацейскае
Верацейскае (Мінская вобласць)
Верацейскае
Верацейскае
Map

Верацейскае, Верацейкавозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лаўрыха (Смычыца) (прыток Галбіцы), за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Мядзела, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Нагаўкі, каля вёскі Нагаўшчына.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Найбольшая глыбіня 10 м.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 м. Берагі пераважна забалочаныя. У паўднёвай частцы ў Верацейскае возера ўпадае ручай з возера Нагаўскае (Нагаўшчынскае[2]). На поўначы выцякае ручай у возера Доўгае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 5 м[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 г.
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]