Вялікае Астравіта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Вялікае Астравіта)
Вялікае Астравіта
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 157,2 м
Даўжыня 1,22 км
Шырыня 0,57 км
Плошча 0,48 км²
Аб’ём 0,0015 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,3 км
Найбольшая глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,017 ‰
Празрыстасць 5,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,1 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікае Астравіта (Беларусь)
Вялікае Астравіта
Вялікае Астравіта
Вялікае Астравіта (Віцебская вобласць)
Вялікае Астравіта
Вялікае Астравіта
Map

Вялі́кае Астраві́тавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, прыкладна за 50 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, у межах гідралагічнага заказніка «Глыбокае—Чарбамысла, Вялікае Астравіта» («Глыбокае—Вялікае Астравіта»[1]).

Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 3,1 м. Аб’ём вады 1,5 млн. м³. Плошча вадазбору 1,1 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і ўсходзе вышынёй 10—11 м, на захадзе 4—5 м, стромкія. Паўднёвыя схілы спадзістыя, вышынёй да 3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. Паўднёвыя берагі тарфяністыя. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае. Да глыбіні 3 м дно возера выслана апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (менш за 20 мг/л) і вялікай празрыстасцю (да 5,3 м). Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Арганічнае жыццё развіта слаба. Надводная расліннасць утварае паласу ўздоўж берага шырынёй да 10 м. Дно да глыбіні 5 м расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].

Іхтыяфаўна бедная. У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уласаў В. П. Вялікае Астравіта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]