Глыбокае (возера, Ушацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Глыбокае, Ушацкі раён)
Глыбокае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,34 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,37 км²
Аб’ём 0,00172 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,35 км
Найбольшая глыбіня 8,6 м
Сярэдняя глыбіня 4,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,3 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Глыбокае (Беларусь)
Глыбокае
Глыбокае
Глыбокае (Віцебская вобласць)
Глыбокае
Глыбокае
Map

Глыбо́каевозера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 7 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Сержаны.

Плошча паверхні 0,37 км². Даўжыня 1,34 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 3,35 км. Найбольшая глыбіня 8,6 м, сярэдняя 4,6 м. Аб’ём вады 1,72 млн. м³. Плошча вадазбору 2,3 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 6—15 м, на поўдні і паўднёвым захадзе 2—5 м. На паўднёвым усходзе схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй 0,1—0,2 м, на паўночным усходзе і і паўднёвым захадзе сплавінныя. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Дно каля берагоў стромкае, пясчанае і глеістае, глыбей 2 м выслана карбанатным і крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у раку Ушача. Зарастае да глыбіні 3,8 м. Шырыня палосы надводнай расліннасці да 20 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]