Грыбна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Грыбна)
Гры́бна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,83 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,8 км²
Аб’ём 0,00047 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,36 км
Найбольшая глыбіня 1,2 м
Сярэдняя глыбіня 0,6 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,14 ‰
Празрыстасць 0,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 19,6 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Гры́бна (Беларусь)
Гры́бна
Гры́бна
Гры́бна (Віцебская вобласць)
Гры́бна
Гры́бна
Map

Гры́бна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна.

Плошча паверхні возера складае 0,8 км², даўжыня 1,83 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Сярэдняя глыбіня каля 0,6 м, найбольшая дасягае 1,2 м. Катлавіна Грыбна лопасцевай формы рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 4—5 да 10—12 метраў, спадзістыя, на ўсходзе — стромкія. Берагавая лінія ўтварае шэраг заліваў. Берагі забалочаныя і сплавінныя, на поўдні возера пясчаныя. Пойма забалочаная, шырынёй да 200 м. Дно возера плоскае. Большая частка дна выслана сапрапелем.
Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае падводнай расліннасцю. У Грыбна ўпадае ручай з возера Званае, выцякае ручай у возера Клётнае[1] і ручай (пратока?) Трэшчалі[2] ў возера Арлея.

У возеры водзяцца шчупак, карась, акунь, лінь, плотка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Клётнае возера Архівавана 7 лютага 2013.
  2. Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)