Дабееўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Дабееўскае)
Дабееўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138,7 м
Даўжыня 2,22 км
Шырыня 1,35 км
Плошча 2,31 км²
Аб’ём 0,00165 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,3 км
Найбольшая глыбіня 3,6 м
Сярэдняя глыбіня 7 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,14 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 32 км²
Упадаюць ручаі. каналы
Выцякаюць рака Сечна
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дабееўскае (Беларусь)
Дабееўскае
Дабееўскае
Дабееўскае (Віцебская вобласць)
Дабееўскае
Дабееўскае
Map

Дабе́еўскаевозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сечна, (выцякае з возера), за 7 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёсак Дабея, Ільінцы, Смяшкова.

Плошча паверхні 2,31 км². Найбольшая глыбіня 3,6 м, сярэдняя 0,7 м. Даўжыня 2,22 км, найбольшая шырыня 1,35 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Аб'ём вады 1,65 млн. м³. Плошча вадазбору 32 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе дасягаюць вышыні 4—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Возера слабапраточнае, дыстрофнае. Злучана ручаём з азёрамі Круглік, Мошна і Зыскаўскае. Моцна зарастае. Сярод расліннасці: рдзесты, шышняк, харавыя водарасці.

У возеры водзяцца шчупак, карась, лінь, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Узровень вады ў возеры паніжаны на 1 метр у мэтах здабычы сапрапелю (Дабееўскае радовішча сапрапелю аб'ёмам 11,9 млн. м³)[1].

Зноскі

  1. Рачэўскі А. М. Дабееўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рачэўскі А. М. Дабееўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21—22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]