Дземінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Дземінец)
Дземінец
Возера Дземінец у ліпені
Возера Дземінец у ліпені
Морфаметрыя
Даўжыня 1,29 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 0,31 км²
Аб’ём 0,00062 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,98 км
Найбольшая глыбіня 2,9 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,6—0,7 ‰
Празрыстасць 0,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 24 км²
Упадаюць 4 ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дземінец (Беларусь)
Дземінец
Дземінец
Дземінец (Віцебская вобласць)
Дземінец
Дземінец
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзе́мінецвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка (прыток Ушачы), за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Кавалеўшчына.

Плошча паверхні возера 0,31 км², даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня возера 2,9 м, сярэдняя 2 м. Аб'ём вады 0,62 млн. м³. Плошча вадазбору 24 км². Даўжыня берагавой лініі 3,98 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, падзяляецца на 2 плёсы. Схілы катлавіны вышынёй да 6 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў яно пясчанае і ілістае. У паўднёвай частцы возера мае два астравы агульнай плошчай каля 2 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у тым ліку з возера Доўгі Дземінец і з возера без назвы. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Ваўчо.
Возера Дземінец зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць пашырана на адлегласці да 5 м ад берага (трыснёг, чарот, аер, асокі, гарлачыкі).

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, лінь і іншыя віды рыб.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]