Доўжа (возера, Пастаўскі раён)
Доўжа | |
---|---|
Каардынаты: 55°01′48,32″ пн. ш. 26°50′31,44″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вышыня над узроўнем мора | 144 м |
Даўжыня | 4,89 км |
Шырыня | 0,42 км |
Плошча | 1,04 км² |
Аб'ём | 5,73 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12,24 км |
Найбольшая глыбіня | 13,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,16 м |
Салёнасць | 0,25 ‰ |
Празрыстасць | 2 м |
Плошча вадазбору | 10,3 км² |
До́ўжа — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчанае ў 7 км на поўдзень ад Паставаў, каля вёсак Доўжа, Параскі і Шабаны. Належыць да групы Пастаўскіх азёр на поўначы Свянцянскага ўзвышша. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка.
Плошча возера складае 1,04 км². Возера адносіцца да ліку неглыбокіх вадаёмаў. Найбольшая глыбіня возера складае — 13,7 м, сярэдняя — 5,16 м. Даўжыня берагавой лініі — 12,24 км. Аб'ём вады ў возеры дасягае 5,73 млн. м³, плошча вадазбору — 10,3 км². Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 16% плошчы возера.
Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 4,89 км пры сярэдняй шырыні ў 0,21 км (найбольшая складае 0,42 км). Схілы катлавіны маюць вышыню 2—6 метраў, на паўднёвым усходзе — да 20 метраў, разараныя.
Берагі возера нізкія, выкладзеныя пясчаным матэрыялам, пакрытыя хмызняком, месцамі абразійныя.
Мелкаводдзе пясчанае, мае шырыню 5—10 метраў. У невялікіх залівах шырыня мелкаводдзя складае 20—30 метраў. Глыбакаводная зона возера высланая гліністым глеем. Абалона амаль не выражаная і толькі ў асобных месцах дасягае шырыні ў 1—1,5 метры.
Возера эўтрофнае. Зарастае 13% плошчы паверхні возера. Уздоўж берагоў размяшчаецца паласа расліннасці шырынёй 3—20 метраў. Расліннасць пашыраная да глыбіні 2,3 метры. На паўночным захадзе Доўжа злучаная пратокай з возерам Глодава.
Возера адносіцца да ляшчова-шчупакавага тыпу. У возеры распаўсюджаныя шчупак, лешч, плотка, акунь, джгір. У залівах зрэдку сустракаюцца карась і лінь.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
- Міронаў В. Р. Доўжа. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле! Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ці лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|