Дрэтунь (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Дрэтунь)
Jump to navigation Jump to search
Дрэтунь
Озеро - panoramio (12).jpg
Каардынаты: 55°41′25,29″ пн. ш. 29°12′16,38″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 0,84 км
Шырыня 0,44 км
Плошча 0,28 км²
Аб'ём 0,00054 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,33 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,09 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Плошча вадазбору 14,8 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Дрэтунь (Беларусь)
Дрэтунь
Дрэтунь
Дрэтунь (Віцебская вобласць)
Дрэтунь
Дрэтунь
Commons-logo.svg Дрэтунь на Вікісховішчы

Дрэ́туньвозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі і чыгуначнай станцыі Дрэтунь.

Плошча паверхні 0,28 км². даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,33 км. найбольшая глыбіня возера 3,4 м, сярэдняя 1,9 м. Аб'ём вады ў возеры 0,54 млн. м³. Плошча вадазбору 14,8 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, складзеныя з пяскоў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,2—0,4 м, на поўдні і захадзе тарфяністыя. Дно плоскае, пясчанае ўздоўж берагоў. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Дрэтунь упадае ручай з возера Чармісца (Чэрмісца[1]) і выцякае ручай у раку Палата. Зарастае падводнай расліннасцю.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

На беразе возера паляўніча-рыбалоўная база[2].

Зноскі

  1. Уласаў Б. П. Дрэтунь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уласаў Б. П. Дрэтунь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 237. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)