Дуся

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Дуся)
Дуся
літ.: Dusia
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 106,35 м
Даўжыня 8,4 км
Шырыня 4,2 км
Плошча 23 км²
Аб’ём 0,340791 км³
Даўжыня берагавой лініі 21.6 км
Найбольшая глыбіня 32.4 м
Сярэдняя глыбіня 14.6 м
Басейн
Плошча вадазбору 566 км²
Размяшчэнне
Краіна
Дуся (Літва)
Дуся
Дуся
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дуся (літ.: Dusia) — возера ў Літве.

Адно з найбольш значных азёр краіны. Возера з’яўляецца самым вялікім у паўднёвай часткі Літвы. Плошча возера складае 23,17 км². Даўжыня з захаду на ўсход 8,4 км, максімальная шырыня 4,2 км. Найбольшыя глыбіні размешчаны ў цэнтры возера, сярэдняя глыбіня 15,4 м. Берагі большай часткай пясчаныя.

Возера сілкуецца за кошт упадаючых у яго малых рэк.

У возеры жывуць 18 відаў рыб. Возера Дуся добрае месца для адпачынку і рыбалкі. На яго берагах знаходзяцца пясчаныя пляж і лагеры адпачынку.