Жэрынскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Жэрынскае)
Жэрынскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 139 м
Даўжыня 6,6 км
Шырыня 1,7 км
Плошча 8,74 км²
Аб’ём 0,0458 км³
Даўжыня берагавой лініі 14,8 км
Найбольшая глыбіня 3,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 45,8 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай Чарнуха
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Жэрынскае возера (Беларусь)
Жэрынскае возера
Жэрынскае возера
Жэрынскае возера (Віцебская вобласць)
Жэрынскае возера
Жэрынскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэ́рынскае возера — возера ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Усвейка (прыток Улы). За 9 км на ўсход ад горада Чашнікі.

Плошча люстра возера 8,74 км². Найбольшая глыбіня 3,6 м. Даўжыня 6,6 км, найбольшая шырыня 1,7 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км.

Назва звязана са стараславянскім словам «жерел» — выток, вусце, гарлавіна.

Размешчана на Чашніцкай раўніне. Катлавіна возера выцягнутай формы, схілы вышынёй да 2 метраў (на паўднёвым усходзе і захадзе да 10 метраў). Берагі нізінныя, топкія, на 38 % зараслі лесам і хмызняком, на захадзе — пясчаныя.
У паўднёвай частцы возера востраў плошчай каля 14 гектараў. Возера моцна зарастае. Дно выслана сапрапелем, уздоўж заходняга берага пясчанае.
У возера ўпадаюць 6 ручаёў і выцякае ручай Чарнуха ў раку Усвейка. Пратокамі звязваецца за азёрамі Святое і Дрэвічнае.

Каля возера — катлавіна з залежамі торфу. Да берага возера прымыкае балота, у якім растуць брусніцы і журавіны. У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Уздоўж берага возера знаходзяцца вёскі Жэрына, Грынькі, Баравыя, Грушава, Лазукі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жэрынскае возера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1. — С. 166—167.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30, 57. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 26. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]