Завелле (возера)
(Пасля перасылкі з Возера Завелле)
Завелле | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140,1[1] м |
Даўжыня | 1,38 км |
Шырыня | 0,42 км |
Плошча | 0,32 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,8 км |
Найбольшая глыбіня | 9,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,3 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заве́лле — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дахнарка, за 16 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Цінаўка.
Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня 9,4 м, сярэдняя 4,2 м[2]. Плошча вадазбору 2,3 км².
Катлавіна Завелля выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, у паўночнай частцы да 10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. На возеры 2 востравы. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай.
У возеры водзяцца лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, карась, джгір і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
- ↑ Озёра Полоцкого района. Азинский сельсовет. // Полоцкий районный исполнительный комитет Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 316. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)