Загацце (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Загацце)
Загацце
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 135,6[1] м
Даўжыня 1,29 км
Шырыня 0,33 км
Плошча 0,3 км²
Аб’ём 0,00116 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,64 км
Найбольшая глыбіня 7,8 м
Сярэдняя глыбіня 3,9 м
Гідралогія
Салёнасць 0,2—0,45 ‰
Празрыстасць да 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 9,8 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Загацце (Беларусь)
Загацце
Загацце
Загацце (Віцебская вобласць)
Загацце
Загацце
Map

Зага́цце, Загачвозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 3,5 км у напрамку на паўночны захад ад горада Паставы, за 0,2 км ад вёскі Дукі.

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,33 км, даўжыня берагавой лініі 3,64 км. Найбольшая глыбіня 7,8 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,16 млн м³. Плошча вадазбору 9,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны пясчаныя, пераважна стромкія, вышынёй 12—15 м. Пойма шырынёй да 10 м, забалочаная. Берагі вышынёй да 0,3 м, у заходняй і паўночнай частках возера месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дно выслана гумусаванай глінай і гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, праточнае. Расліннасць пашыраецца на адлегласці ад 20 да 200 м ад берага і да глыбіні 4 м. У возера ўпадаюць 6 ручаёў. Выцякае ручай у раку Спорыца (прыток Мядзелкі).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]