Задняе (возера, Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Задняе возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 124,0[1] м
Даўжыня 1,65 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,36 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,2 км
Басейн
Упадаюць Галбіца, Амішара
Выцякаюць Галбіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Задняе возера (Беларусь)
Задняе возера
Задняе возера
Задняе возера (Віцебская вобласць)
Задняе возера
Задняе возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

За́дняе возера, Галбея Паўднёвая — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца, за 5 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Варапаева, каля вёскі Гута.

Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 6 м. Берагавая лінія звілістая.

Праз Задняе працякае рака Галбіца (упадае пад назвай Заражанка) і злучае яго з возерам Галбея. На паўночным захадзе ў возера ўпадае ручай Амішара[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Стан мясцовасці на 1983 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Задняе возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 498. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • За́дняе во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 170. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • За́дняе во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. Гатня — Катынь. — С. 319. — 520 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)