Званае (возера, басейн Званіцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зва́нае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 128 м
Даўжыня 1,78 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 1,28 км²
Аб’ём 0,00249 км³
Найбольшая глыбіня 3 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,17 ‰
Празрыстасць 2,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,13 км²
Выцякаюць Званіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Зва́нае (Беларусь)
Зва́нае
Зва́нае
Зва́нае (Віцебская вобласць)
Зва́нае
Зва́нае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зва́нае[1] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Званіца (прыток Дрысы).

Плошча паверхні возера 1,28 км², даўжыня 1,78 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3 м, сярэдняя складае каля 1,9 м. Аб’ём вады 2,49 млн м³.
Катлавіна Званага рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 8—9 (на захадзе і паўднёвым усходзе) да 15—30 метраў. Схілы катлавіны стромкія, складзеныя з суглінкаў і супесяў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і сплавінныя. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем.

Возера Званае слабапраточнае, эўтрофнае. Упадаюць ручаі, выцякае рака Званіца. Надводная расліннасць распаўсюджана паласой да 40 метраў уздоўж берагоў, падводная ўкрывае амаль усю паверхню дна возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лінь, карась, плотка і іншыя віды рыб.

На паўночным беразе возера вёска Званае.

Зноскі

  1. Таксама вядома пад назвай Салдацкае

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міронаў В. Р. Званае возера. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 16. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]