Званае (возера, басейн Свіны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Званае, басейн Свіны)
Званае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143,3 м
Даўжыня 1,06 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 0,35 км²
Аб’ём 0,00128 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,68 км
Найбольшая глыбіня 5 м
Сярэдняя глыбіня 3,7 м
Гідралогія
Салёнасць 0,15—0,18 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 13,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Званае (Беларусь)
Званае
Званае
Званае (Віцебская вобласць)
Званае
Званае
Map

Зва́наевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці (на мяжы з Гарадоцкім раёнам) ў басейне ракі Свіна́.

Плошча паверхні возера 0,35 км², даўжыня 1,06 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Сярэдняя глыбіня каля 3,7 м, найбольшая дасягае 5 метраў. Аб'ём вады ў возеры складае 1,28 млн. м³. Вадазбор плошчай 13,4 км спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 1—2 да 5—8 метраў, складзеныя з пяскоў і суглінкаў. Берагі нізкія і пясчаныя, у паўднёвай частцы возера тарфяністыя і забалочаныя. Мелкаводдзе да глыбіні 1—1,5 м пясчанае. Да глыбіні 3,5 м дно выслана апясчаненым ілам, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, малапраточнае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у возера Грыбна. Зарастае слаба. Падводная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 1,1—1,8 м, месцамі да 2 м (гарлачыкі). Надводная расліннасць займае паласу ўздоўж берага шырынёй ад 3 да 25 метраў.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 18. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)